19 красавiка 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары назвалі дзесяць галоўных ліхадзеяў у сусветным спорце

Заўзятары назвалі дзесяць галоўных ліхадзеяў у сусветным спорце
ДЫЕГА МАРАДОНА

Адзін звязаны з берасцейскім «Дынама».

Слухачы падкаста ESPN выбралі дзясятку галоўных ліхадзеяў у сусветным спорце. Першае месца заняў уругвайскі нападнік «Барселоны» Луіс Суарэс. Ён неаднаразова быў абвінавачаны ў сімуляцыі на поле, а таксама ў неспартыўных паводзінах (некалькі разоў кусаў спаборнікаў падчас матчу).

Таксама ў тройку ўвайшлі былы футбаліст шэрагу ангельскіх клубаў Джоўі Бартан, які славіцца агрэсіўнымі паводзінамі, а таксама баксёр Майк Тайсан, - паведамляе sport-express.ru.

Цалкам дзясятак спартыўных зладзеяў выглядае наступным чынам:

1. Луіс Суарэс (футбол)

2. Джоўі Бартон (футбол)

3. Майк Тайсан (бокс)

4. Жазэ Мурынью (футбол)

5. Дыега Коста (футбол)

6. Флойд Мейвезер (бокс)

7. Серхіа Рамас (футбол)

8. Дэвід Уорнер (крыкет)

9. Дыега Марадона (футбол)

10. Рой Кін (футбол)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках