Чаму Ярмошынай не варта абурацца праз фота свайго дома
61- 2.06.2019, 20:01
- 98,059
Кіраўніца Цэнтрвыбаркама - чыноўніца, слуга народа, якая жыве на яго падаткі.
Абурэнне Лідзіі Ярмошынай з нагоды фатаграфій яе дома на старонках СМІ чыста па-чалавечы можна было б зразумець. Калі б не некалькі важных момантаў, піша «Салiдарнасць».
Па-першае, кіраўніца Цэнтрвыбаркама - чыноўніца, слуга народа, якая жыве на яго падаткі. Палітыкі і чыноўнікі бяруць на сябе цяжар публічнасці з усімі наступствамі.

ФОТА НАДЗЕІ БУЖАН, НАША НІВА
Дарэчы, у суседняй Літве на ўсю моц абмяркоўваецца будучы дом ужо былога прэзідэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ. У сетцы ёсць і фота, і архітэктурныя рэндэры. У Бэрліне ні для каго не сакрэт, у тым ліку і для турыстаў, дзе жыве канцлерка Ангела Мэркель. А ў Стакгольме мясцовыя жыхары паказваюць гасцям, дзе жыве прэм'ер-міністр Швецыі.


Зрэшты, параўнанне з еўрапейскімі палітыкамі ў нашым выпадку наўрад ці будзе дарэчы.
Па-другое, павышаны інтарэс да дамоў Ярмошынай і іншых яе высокапастаўленых суседзяў выкліканы шэрагам пытанняў, адказы на якія застаюцца без адказу. Між іншым, як, да прыкладу, экс-міністр аховы здароўя і былы ж віцэ-прэм'ер Васіль Жарко змог абзавесціся элітным жыллём, на якое простаму беларусу без ежы і вады трэба працаваць дзве сотні гадоў?
І, нарэшце, па-трэцяе, шмат у чым увага прэсы да Лідзіі Ярмошынай тлумачыцца яе біяграфіяй. Чыноўніца, якая даўно назвала сябе чалавекам прэзідэнта, забяспечвае яму раз за разам перавыбранне на пасаду кіраўніка дзяржавы. Плюс - два сумнеўных у юрыдычным плане рэферэндуму.
Менавіта таму для многіх участак у Драздах выглядае як плата за лаяльнасць і верную службу. Дык ці варта дзівіцца таму, што фота ўзнагароды не знікае са старонак прэсы?