Ва Украіне выпрабавалі сакрэтную зброю супраць «Шахедаў»
- 21.05.2026, 8:32
- 2,576
Найноўшая распрацоўка спальвае варожыя беспілотнікі за лічаныя секунды.
Украінскія спецыялісты стварылі інавацыйную лазерную сістэму на базе ШІ, здольную эфектыўна знішчаць расійскія «Шахеды». Найноўская зброя дапаможа вырашыць крытычную праблему велізарнага дысбалансу кошту паміж ракетамі СПА і таннымі варожымі БПЛА, піша 19FortyFive.
Айчынная кампанія Celebra Tech распрацавала супрацьдронную лазерную сістэму пад назвай Trident («Трызуб»). Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што яна ўключае арыентаванае на ШІ выяўленне і адсочванне мэтаў, якое працуе паралельна з інтэграваным радарам і модулем камандавання і кіравання.
Паводле паведамленняў, гэты комплекс на базе штучнага інтэлекту здольны прапаліць дзірку ў дроне «Шахед» з адлегласці больш як тры мілі за лічаныя секунды.
Новая лазерная сістэма павінна кардынальна змяніць сітуацыю з абаронай неба і эканоміяй дарагіх ракет. Як адзначылі аналітыкі выдання, трагічная розніца на ранніх этапах вайны заключалася ў выкарыстанні «ракет СПА коштам 5 мільёнаў долараў для збіцця дронаў коштам 20 000 долараў». На думку экспертаў, такі дысбаланс выдаткаў быў цалкам неўстойлівым для абароны краіны.
Лазер сістэмы «Трызуб», усталяваны на прычэпе, прапальвае браню за 3–4 секунды. Паводле наяўнай інфармацыі, сістэма ўжо была паспяхова пратэставаная супраць мэтаў з дыяметрам ад 17 да 33 см. У прыватнасці, лазер даказаў сваю эфектыўнасць супраць электронных і аптычных сістэм навядзення, а таксама канструктыўных элементаў, такіх як паверхні крылаў.
На дадзены момант сістэма «Трызуб» набліжаецца да пачатковай аператыўнай гатоўнасці. У той жа час многія тэхнічныя дэталі распрацоўкі, у прыватнасці дакладная магутнасць лазера, ёмістасць батарэі і спецыфіка сістэмы астуджэння, пакуль застаюцца таямніцай.