21 траўня 2026, Чацвер, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Мезенцаў - бліжэйшая для прэзідэнта Пуціна фігура, чым Бабіч

12
Расейскія СМІ: Мезенцаў - бліжэйшая для прэзідэнта Пуціна фігура, чым Бабіч
ДЗМІТРЫЙ МЕЗЕНЦАЎ
ФОТА: RIA.RU

Чаго чакаць ад новага амбасадара РФ у Беларусі.

У нядзелю новы амбасадар Расеі прыбыў у Менск. Як адзначае з гэтай нагоды расейская Газета.ru, нягледзячы на моцныя сувязі паміж краінамі, якія будуюць агульны наддзяржаўныя саюз і знаходзяцца ў цесных стасунках, Сяргея Мезенцава не чакае лёгкі шлях.

«Апошнім часам паміж двума дзяржавамі намеціліся сур'ёзныя спрэчкі. Адным з каталізатараў праблем, як лічаць у Менску, стаў папярэднік Мезенцава на пасадзе пасла Міхаіла Бабіча.

...Тыя, хто ведаюць Мезенцава адзначаюць, што, у адрозненне ад кадравага вайскоўца і прамалінейнага Бабіча, новы амбасадар будзе больш дыпламатычнай фігурай. У гэтым Мезенцаў павінен дапамагчы вялікі кіраўнічы досвед кіраўніцтва Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, у склад якой уваходзяць восем дзяржаў, уключаючы Расею і Кітай. У гэтай пасадзе Мезенцаў працаваў з 2013 да 2015 года.

Варта адзначыць, што менавіта Мезенцаў выступіў на карысць атрымання Беларуссю статусу назіральніка ў ШАС. Паводле ацэнкі беларускага МЗС, гэта дало магчымасць дзяржаве дапоўніць эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі, задзейнічаўшы свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял.

Да гэтай пасады Мезенцаў на працягу трох гадоў займаў пасаду кіраўніка Іркуцкай вобласці і лічыўся адным з самых паспяховых губернатараў, улічваючы, што пры ім у вобласць сталі ісці значныя федэральныя сродкі.

Добрае веданне Кітая і яго эканамічных планаў спатрэбіцца Мезенцаву і на новай пасадзе, улічваючы, што Менск актыўна развівае эканамічныя і палітычныя сувязі з КНР», піша выданне.

«У адрозненне ад Бабіча, Мезенцаў - найбліжэйшая для прэзідэнта Пуціна постаць. Абодва разам працавалі ў адміністрацыі мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчакі», гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках