18 траўня 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія ўзброеных сіл Сэната ЗША заявіла аб стратэгічным значэнні Польшчы

4
Камісія ўзброеных сіл Сэната ЗША заявіла аб стратэгічным значэнні Польшчы

Камісія апублікавала сваю версію абароннага бюджэту на 2020 год.

Камісія ўзброеных сіл амерыканскага Сэната апублікавала сваю версію абароннага бюджэту ЗША на 2020 год, паведамляе polradio.pl.

У дакуменце гаворыцца аб стратэгічным значэнні Польшчы ў стрымліванні магчымай расейскай агрэсіі, а таксама аб неабходнасці павелічэння пастаяннай вайсковай прысутнасці ЗША ў Польшчы. Сэнатары таксама хочуць працягу ратацыйнай прысутнасці амерыканскіх войскаў ва Усходняй Еўропе.

Камісія ўзброеных сіл Сэната адзначыла, што стратэгічнае спаборніцтва з Расіяй з'яўляецца прыярытэтам Пентагона, яно таксама з'яўляецца адным з пунктаў Нацыянальнай абароннай стратэгіі. Сенатары ацанілі, што нягледзячы на значны прагрэс, які дасягнуты дзякуючы ратацыйны прысутнасці амерыканскіх войскаў ва Усходняй Еўропе, на сёння размяшчэнне ўзброеных сіл ЗША не з'яўляецца адэкватным пагрозе з боку Расеі.

«У кантэксце геастратэгічнага размяшчэння і вайсковых магчымасцяў, Польшча адыгрывае ключавую ролю ў стрымліванні магчымай расейскай агрэсіі супраць хаўруснікаў NАТО ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», - гаворыцца ў дакуменце.

Камісія рэкамендуе павелічэнне «ўстойлівай» прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы сярод іншага падраздзяленняў баявой падтрымкі і элементаў аператыўнага камандавання.

Пра такія падраздзяленні гаворыцца ў падпісанай прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам дэкларацыі аб узмацненні вайсковай прысутнасці ЗША ў Польшчы.

Згодна з прапановай амерыканскага Сэната, бюджэт прадугледжвае правядзенне да канца 2022 года вайсковых манеўраў ва Усходняй Еўропе. Сэнат таксама накладае на Сакратара нацыянальнай абароны абавязак прапрацаваць чатырохгадовы план далейшых дзеянняў ЗША ў рамках Еўрапейскай ініцыятывы адпужвання.

У праекце бюджэту Трамп прапаноўваў прызначыць на дзейнасць Еўрапейскай ініцыятывы адпужвання 5,9 мільярдаў даляраў, гэта значыць на 600 мільёнаў менш, чым у 2019 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках