11 траўня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За продаж лісткоў непрацаздольнасці на Меншчыне затрымалі загадчыка аддзялення раённай лякарні

За продаж лісткоў непрацаздольнасці на Меншчыне затрымалі загадчыка аддзялення раённай лякарні

Часам пасярэднікам з ахвотнымі тыдзень-два не хадзіць на працу была санітарка гэтай жа лякарні.

У адным з райцэнтраў Менскай вобласці затрымалі загадчыка хірургічнага аддзялення лякарні. Паводле версіі следства, ён за грошы выпісваў фіктыўныя лісткі непрацаздольнасці, піша tut.by.

«Да нас паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што ў адным з раённых цэнтраў Менскай вобласці за сярэднюю плату можна нелегальна атрымаць сапраўдны лсіток непрацаздольнасці з усімі патрэбнымі рэквізітамі», - распавёў начальнік УБЭЗ УУС Менскага аблвыканкама Уладзімір Емяльянаў.

Падчас праверкі гэта пацвердзілася, фігурантам апынуўся загадчык хірургічнага аддзялення раённай лякарні. Часам пасярэднікам з ахвотнымі тыдзень-два не хадзіць на працу была санітарка гэтай жа лякарні, мяркуе следства.

Медыка затрымалі на месцы злачынства, калі раніцай 19 чэрвеня на працоўным месцы ён атрымаў грошы праз санітарку ад кіроўцы транспартнага прадпрыемства за выдачу лістка непрацаздольнасці.

У дачыненні да лекара распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Падазраюць, што на ягоным рахунку дзясяткі такіх эпізодаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках