25 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі скасаваў школьную форму

23
Уладзімір Зяленскі скасаваў школьную форму

Прэзідэнт Украіны прызнаў несапраўдным указ ад 1996 года.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі скасаваў абавязковае нашэнне школьнай формы для вучняў сярэдніх школ. Ён прызнаў несапраўдным указ ад 1996 года. Пра гэта сказана на сайце адміністрацыі прэзідэнта Украіны, піша rbc.ua.

15 красавіка 2019 года на сайце Электронных петыцый быў пачаты збор подпісаў за скасаванне абавязковага нашэння школьнай формы, якую ініцыявалі бацькі навучэнцаў сярэдніх школ. На сёння яна набрала крыху больш за 6 тысяч з 25-ці неабходных.

Аднак, сёння, 19 чэрвеня, на сайце з'явіўся спіс законапраектаў, якія страцілі дзеянне. Сярод іх нарматыўны акт, падпісаны яшчэ падчас прэзідэнцтва Леаніда Кучмы, «Указ прэзідэнта Украіны 12 чэрвеня 1996 №417 «Аб школьнай форме для навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў».

Напрыклад, бацькі ўважалі гэты ўказ за дыскрымінацыйны, бо першапачаткова ён задумваўся для забеспячэння дзяцей недарагой школьнай формай, а сацыяльна неабароненыя катэгорыі насельніцтва павінны былі атрымліваць яе бясплатна. Але з тых часоў школьная форма настолькі падаражэла, што стала істотна адбівацца на бюджэце сем'яў з дзецьмі школьнага ўзросту.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках