18 траўня 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў Кадырава ордэнам Дружбы народаў і назваў сваім братам

Лукашэнка ўзнагародзіў Кадырава ордэнам Дружбы народаў і назваў сваім братам
Фото: БелТА

Дыктатар узнагародзіў ордэнам кіраўніка Чачні.

Лукашэнка ўручыў сёння кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Рамзану Кадыраву ордэн Дружбы народаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Да цябе ў нас стаўленне асаблівае. Рамзан, велізарнае табе дзякуй за тое, што ўмееш трымаць слова. Я заўсёды кажу: «Ён сапраўдны мужык: паабяцаў - зрабіў». Дзякуй за нашых людзей, якіх мы наўрад ці б дагэтуль убачылі б у Беларусі, якіх ты вызваліў. Ты сапраўды не проста сябар - ты брат для мяне, для нашага народа, - cказаў Лукашэнка. - Тое, што я хачу табе сёння ўручыць ордэн Дружбы - гэта, павер, мае асаблівае гучанне. Гэта не проста даніна палітычнай модзе. Ты сапраўды заслужыў як чалавек, які прынёс нашаму народу, а не толькі асобным людзям, вялікае шчасце. А для мяне гэта велізарны падарунак».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках