23 красавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Менск – Масква з'явіцца платны адрэзак

11
На трасе Менск – Масква з'явіцца платны адрэзак

Траса М1 перасякае ўсю Беларусь ад Берасця да Оршы, у межах РФ праходзіць па тэрыторыі Маскоўскай і Смаленскай абласцей.

Расейская кампанія «Мостотрест», якая належыць мільярдэру Аркадзю Ратэнбергу, атрымала кантракт на рэканструкцыю адрэзку дарогі М1 «Беларусь» на 31 млрд расейскіх руб. Пасля рэканструкцыі гэты адрэзак стане платным, паведамляе nn.by.

Кантракт прадугледжвае рэканструкцыю адрэзку на 33–84-м км у Маскоўскай вобласці. Кампанія Ратэнберга прапанавала выканаць працы за 30,82 руб., пачатковы кошт кантракту склаў амаль 30,98 руб. Такім чынам, падрадчык пагадзіўся выканаць кантракт на 0,5%, або 155 млн руб., танней за першапачатковую суму заяўкі. Кантракт прадугледжвае не толькі рэканструкцыю адрэзку дарогі, але і ягоную наступную эксплуатацыю на платнай аснове.

Цяпер на платнай аснове эксплуатуецца адрэзак трасы «Новы выхад на МКАД з федэральнай аўтамабільнай дарогі М1 “Беларусь” Масква – Мінск» даўжынёю 18,5 км. Дазволеная хуткасць тут складае 90 км/г. Базавы дзённы тарыф для праезду па гэтым адрэзку складае ад 350 расейскіх рублёў (блізу 11,30 беларускіх) для легкавога аўтамабіля да 1120 расейскіх рублёў (блізу 26 беларускіх) для грузавіка або аўтобуса з прычэпам, базавы начны тарыф – ад 20 расейскіх рублёў.

Траса М1 з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і азіяцкага AH6. Яна перасякае ўсю Беларусь ад Берасця да Оршы, у межах Расеі праходзіць па тэрыторыі Маскоўскай і Смаленскай абласцей.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках