29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызначыў новага кіраўніка Інгушэціі

Пуцін прызначыў новага кіраўніка Інгушэціі
МАХМУД-АЛІ КАЛІМАТАЎ
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ БУРЛАК/VOLGA.NEWS

Папярэдні кіраўнік Інгушэціі падаў у адстаўку на фоне пратэстаў супраць перагляду межаў з Чачэніяй.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў адстаўку Юнус-Бека Еўкурава з пасады кіраўніка Інгушэціі і прызначыў выканаўцам абавязку кіраўніка рэспублікі Махмуд-Алі Каліматава, былога пракурора рэспублікі (2004-2007 гг.).

55-гадовы Еўкураў абвясціў, што падае ў адстаўку 24 чэрвеня. Сваё рашэнне ён патлумачыў адсутнасцю адзінства сярод народа рэспублікі.

Еўкураў узначальваў рэспубліку з 2008 года. Ён быў пераабраны кіраўніком Інгушэціі год таму, тэрмін яго паўнамоцтваў мінаў толькі ў 2023 годзе. Апытаныя РБК экспэрты назвалі асноўнай прычынай сыходу складаную сітуацыю ў рэспубліцы ў выніку заключанага пагаднення аб мяжы Інгушэціі з Чачэніяй.

26 верасня 2018 года кіраўнікі Інгушэціі і Чачэніі падпісалі пагадненне аб замацаванні адміністратыўных межаў паміж рэспублікамі. Дакумент замацаваў мяжу паміж рэгіёнамі, якая не была выразна ўстаноўленая пасля распаду Чачэна-Інгушскай АССР у 1991 годзе. Падпісанне справакавала масавыя пратэсты ў рэспубліцы, якія доўжыліся некалькі месяцаў. Пратэстоўцы, між іншым, заклікалі Еўкурава падаць у адстаўку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках