Рахункі беларусаў пацяжэюць
4- 29.06.2019, 21:01
- 14,164
Ужо з 1 ліпеня вырасце плата за гарачую ваду.
У ліпені беларусы атрымаюць пацяжэлыя рахункі за чэрвень, піша tut.by.
Нагадаем, з 1 чэрвеня ў Беларусі падвысілі субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне - ацяпленне і абаграванне вады. Яны выраслі з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя жыллёва-камунальныя паслугі застаўся на ранейшым узроўні - 88,99 рубля за 1 Гкал. Гэта падаражанне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавым падвышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў.
Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 квадратаў, у якой прапісаны 1 чалавек, у лютым за ацяпленне трэба было заплаціць 17,2 рубля. Паводле чэрвеньскіх тарыфаў за гэты ж спажыты аб'ём (1,0163 Гкал) трэба заплаціць ужо 18,78 рубля.
За гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у лютым у гэтай жа кватэры выйшла 7,11 рубля. паводле чэрвеньскага тарыфу выйдзе 7,76 рубля.