26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд правядзе інспекцыю беларускіх вытворцаў яблыкаў

5
Рассельгаснагляд правядзе інспекцыю беларускіх вытворцаў яблыкаў

Масква абвінавачвае Менск у пастаўках санкцыйнай прадукцыі з Еўропы пад выглядам беларускай.

Прадстаўнікі Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду на наступным тыдні наведаюць Беларусь для ацэнкі вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў у вырошчвання яблыкаў, гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая 12 ліпеня ў ходзе перамоваў Рассельгаснагляду з беларускай Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, каранціну і аховы раслінаў. Абмяркоўвалася магчымасць зняцця часовых абмежаванняў на пастаўкі яблыкаў з Беларусі.

«Службовыя асобы Рассельгаснагляду ў перыяд з 15 да 20 ліпеня 2019 года наведаюць Рэспубліку Беларусь з мэтай ацэнкі вытворчых магутнасцяў на прадпрыемствах у вырошчванні яблыкаў, забеспячэнні нагляду за названай прадукцыяй пры пастаўках у Расейскую Федэрацыю, а таксама для азнаямлення з сістэмай фітасанітарнай сертыфікацыі яблыкаў», – паведамляе Рассельгаснагляд.

Забарона на ўвоз яблыкаў і грушаў з Беларусі была ўведзеная 12 красавіка. Масква абвінавачвае Менск у пастаўках санкцыйнай прадукцыі з Еўропы пад выглядам беларускай.

У канцы траўня кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў, што ўстанова пакуль не збіраецца ініцыяваць зняцце забароны на пастаўкі яблыкаў і грушаў з Беларусі. Пры гэтым чыноўнік не выключыў, што Рассельгаснагляд увядзе новыя забароны на пастаўкі гародніны і садавіны з Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках