19 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве пад СБУ пройдзе акцыя «Калі сядзе Медзвядчук?»

10
У Кіеве пад СБУ пройдзе акцыя «Калі сядзе Медзвядчук?»

Алігарха абвінавачваюць у арганізацыі плыні расейскай прапаганды.

Акцыя "Вимкни Медведчука" будзе праводзіцца ў суботу, 13 ліпеня, не пад будынкам канала "112", а пад будынкам СБУ на Уладзімірскай, 33.

Пра гэта напісаў на старонцы ў Facebook адзін з ініцыятараў акцыі Сяргей Стэрненка, піша Цензор.нет.

«Сябры, паколькі ноччу арлы Медзведчука абстралялі ягоны ж тэлеканал "112", паведамляю, што акцыя, запланаваная на 18-ю каля "112" адмяняецца. Мы не можам рызыкаваць жыццямі адзін аднаго і не маем права дапусціць гібелі або ранення людзей, калі раптам акупанты надумаюць здзейсніць тэракт падчас пратэсту. Думаю, усе гэта разумеюць.

Аднак такая сітуацыя ў бяспецы і адкрытая праца расейскіх спецслужбаў у нас у тыле не можа пакідаць нас абыякавымі, таму думаю, было б дарэчы пайсці ў гэты ж час на Уладзімерскую ў Кіеве да СБУ і пацікавіцца, колькі яшчэ мы будзем трываць аповеды пра "Няма паўнамоцтваў" у дачыненні да непасаджанага Медзведчука, які стаіць за плынямі прапаганды і зладзіў начны тэракт ва ўгоду расейскім акупантам», – напісаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках