25 красавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку даводзіцца плаціць па рахунках

28
Лукашэнку даводзіцца плаціць па рахунках

Беларускае грамадства перарасло дыктатара, які стаў тормазам на шляху развіцця і пераменаў.

«Улада, асабліва абсалютная, псуе людзей», - піша ў артыкуле для «Радыё Свабода» палітолаг Валерый Карбалевіч.

«Сам Лукашэнка не раз ацэньваў сваё ўзыходжанне да дзяржаўных вяршыняў як «цуд», з'яву звышнатуральную, містычную. І праз некаторы час гэта спарадзіла ў ягонай свядомасці гіпертрафаванае пачуццё ўласнай значнасці», - адзначае палітолаг і дадае, што дыктатар пачаў асацыяваць сябе са «стваральнікам дзяржаўнасці».

«Але дзяржаўнасць выявілася нейкай дзіўнай. З вялікім прысмакам савецкасці. Нібы нейкі аскепак СССР.

Лукашэнка, напэўна, у душы моцна ганарыцца, як спрытна яму ўдавалася чвэрць стагоддзя «разводзіць на бабкі» гэтых дурняў расейцаў, атрымліваючы льготныя кошты нафты і газу ў абмен на пацалункі. Але вось цяпер гэтыя «дурні» выцягнулі з архіву даўно забыты, здавалася б, мёртвы праект «саюзнай дзяржавы» і прыперлі да сценкі. Трэба плаціць па рахунках. І выявілася ўся слабасць, слабасць незалежнасці, у значнай ступені пабудаванай за грошы суседа», - піша Карбалевіч.

«Апошні дыктатар Еўропы»

«Вобраз «памазанніка» суседнічае з іміджам «апошняга дыктатара Еўропы». Для самога Лукашэнкі гэты вобраз зусім не ганебны. Хоць ён час ад часу адмаўляе існаванне ў Беларусі дыктатуры, але напраўду ў душы ганарыцца такой характарыстыкай. Невыпадкова з такім піетэтам ён ставіцца да ўсіх дыктатараў мінулага і цяперашняга. Як сказала ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант, «дыктатура - гэта наш брэнд». Але ў XXI стагоддзі дыктатуры са знакам плюс быць не можа», - адзначае палітолаг.

«Але сёння відавочна, што беларускае грамадства перарасло Лукашэнку. Ён стаў тормазам на шляху развіцця і пераменаў. Лукашэнка выглядае як помнік іншай эпохі, жывы экспанат музея мінулага, сімвал стагнацыі і безнадзейнасці. Кожны год ягонай улады - гэта страта гістарычнага часу для краіны.

І ўсё гэта ўсведамляе большасць грамадзян. Думаю, гэта адчувае і сам Лукашэнка. Цяпер яму не да пошуку месца ў гісторыі. Ён заклапочаны перш за ўсё ўтрыманнем улады і атрыманнем асалоды ад жыцця. Таму і ладзіць рэгулярна святы для самога сябе», - піша Карбалевіч.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках