19 красавiка 2024, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі: Што есці перад сном і не таўсцець

2
Дыетолагі: Што есці перад сном і не таўсцець

Не трэба абмяжоўваць сябе ў ежы, калі адчуваеце голад перад сном.

Навукоўцы апублікавалі спіс прадуктаў, якія можна ўжываць перад тым, як адысці да сну.

Такая інфармацыя была апублікаваная на партале навін facenews.ua.

Даследнікі выявілі, што падчас сну, арганізм выкарыстоўвае для падтрымання натуральных працэсаў кілакалорыі з запасаў тлушчу, а не з апошняга прыёму ежы. У сувязі з гэтым трэба быць уважлівым, які тып ежы перад сном вы плануеце з'есці.

Са слоў экспэртаў не трэба абмяжоўваць сябе ў ежы, калі адчуваеце голад. Лепш чымсьці перакусіць, але галоўнае, каб гэты прыём ежы быў лёгкім. Дыетолагі мяркуюць, што лепшым прадуктам для ўжывання перад адыходам да сну будуць арэхі і сухафрукты. Яны выдатна блакуюць пачуццё голаду, пры гэтым, не забіўшы моцна страўнік. Акрамя таго, арэхі багатыя вітамінамі і мікраэлементамі. Такім чынам, такі перакус не проста хутка насыціць, а і прынясе нашаму арганізму большую карысць.

Яшчэ адно месца сярод дазволеных прадуктаў, якія ўжываюць на ноч, даследчыкі лічаць кісламалочныя прадукты. Да іх належаць: кефір, тварог, ражанка, несалодкі ёгурт, у які дарэчы пры жаданні можна дадаць тыя ж сухафрукты.

Для перакусу перад сном падыдзе і яблык ці невялікая порцыя аўсянкі. Справа ў тым, што яны добра ўплываюць на працу СКТ.

Нягледзячы на тое, што перад сном есці можна, лепш паклапаціцца аб тым, каб апошні прыём ежы быў за пару гадзін да адыходу да сну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках