ФБР абвергла звесткі пра візіт дырэктара ў Расію
1- 14.10.2026, 20:51
- 1,316
Фота: Britannica
Кэш Патэль адрэагаваў на паведамленні СМІ.
Дырэктар ФБР Кэш Патэль знаходзіўся ў Вірджыніі на мерапрыемстве, звязаным з праваахоўнымі органамі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ФБР у сацсетцы X, абвергнуўшы паведамленне тэлеканала MS Now пра тое, што Патэль прыляцеў у Расію.
Прэс-служба ФБР апублікавала відэа выступу Патэля, напісаўшы: «А вось дзе Кэш Патэль насамрэч… Універсітэт Ліберці праводзіць мерапрыемства ў знак прызнання праваахоўных органаў. «Крыніцы» MS NOW «асведамленыя» НІ ПРА ШТО!»
«Факты важнейшыя за клікбэйт», — напісаў сам Патэль у X у адказ на пост ФБР з абвяржэннем звестак MS NOW.