«Пілот Пікаса» намаляваў «Крык» Эдварда Мунка над небам ЗША
1- 14.10.2026, 21:21
- 1,232
Фотафакт.
Амерыканскі пілот, вядомы ў авіяцыйных колах як «Пілот Пікаса», аднавіў карціну нарвежскага мастака Эдварда Мунка «Крык». Пра гэта паведамляе выданне Airway Buzz у Instagram.
«Пілот Пікаса» стварыў схематычнае адлюстраванне карціны, праляцеўшы на прыватным самалёце Cessna Skylane RG з рэгістрацыйным нумарам N1810R над паветранай прасторай ЗША.
Палёт адсочваўся з дапамогай спецыяльнага радара. Яго даныя паказалі, як з дапамогай дакладных манеўраў лётчык прайшоў увесь шлях, які склаўся ў карціну «Крык». На рэалізацыю гэтай ідэі спатрэбілася пяць гадзін і 40 хвілін. Адзначаецца, што раней такім спосабам «Пілот Пікаса» аднавіў твор Леанарда да Вінчы «Мона Ліза».
