15 лiпеня 2026, Серада, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове ўвялі мараторый на выдачу грамадзянства за інвестыцыі

У Малдове ўвялі мараторый на выдачу грамадзянства за інвестыцыі

Праграму атрымання грамадзянства Малдовы за інвестыцыі зацвердзілі летам 2018 года.

Парламент Малдовы 31 ліпеня ўвёў мараторый на выдачу грамадзянства краіны ў абмен на інвестыцыі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу заканадаўчага органа.

Згодна з законапраектам, на чатыры месяцы ўводзіцца мараторый на прыём новых заявак на атрыманне малдаўскага грамадзянства за інвестыцыі.

Далей мараторый можна падоўжыць максімум на два месяцы. Ужо атрыманыя заяўкі разгледзяць у звычайным парадку, у адпаведнасці з законам.

Як адзначаецца ў інфармацыйнай запісцы да праекту, увядзенне гэтага закона «можа прывесці да катастрафічных наступстваў для бяспекі Малдовы і яе грамадзян», бо яго перавагамі могуць скарыстацца замежныя грамадзяне з сумнеўным мінулым.

Акрамя таго, адзначаецца ў запісцы, асобы, датычныя да крадзяжу мільярда, могуць праз замежных грамадзян купляць каштоўныя паперы і дзяржаблігацыі Малдовы для адмывання грошай.

Нагадаем, у Малдове праграму атрымання грамадзянства за інвестыцыі, ініцыяваную дэмакратамі, зацвердзілі летам 2018 года. Яна прадугледжвае, што замежны інвестар можа атрымаць грамадзянства Малдовы, калі пералічыць у Фонд доўгатэрміновага развіцця мінімум €100 тысяч, або мінімум €250 тысяч. У стратэгічна важную сферу бізнэсу. Аднак цяпер даступная толькі першая опцыя. Улады разлічвалі за першыя пяць гадоў дзеяння праграмы прыцягнуць €1,3 млрд інвестыцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках