17 лiпеня 2026, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі давялі немагчымасць адмовы ад даляра

6
Расеі давялі немагчымасць адмовы ад даляра

Сістэмы карэспандэнцкіх рахункаў няма ні ў расейскага рубля, ні ў юаня, ні нават у еўра.

Свет паступова сыходзіць ад даляра і пераходзіць на нацыянальныя валюты ў гандлёвых разліках. Аднак працэс тармозіцца праз гістарычную ролю амерыканскай валюты як самай ліквіднай. Пра гэта піша РБК са спасылкай на заяву дырэктара дэпартамента Мінфіна ў кантролі за знешнімі абмежаваннямі Дзмітрыя Цімафеева.

Ён растлумачыў, што падключэнне да даляравай банкаўскай сістэмы дае магчымасць праводзіць гандлёвыя аперацыі практычна з усім светам. Гэта звязана з тым, што фактычна ва ўсіх краінах свету ёсць развітая сістэма карэспандэнцкіх рахункаў у далярах. «Такой сістэмы карэспандэнцкіх рахункаў няма ні ў рубля, ні ў юаня, ні нават у еўра», - растлумачыў Цімафееў.

З яго слоў, ліквіднасць пары рубель-даляр высокая, а рубель-юань - нізкая. Каб яна павысілася, расейскі бізнэс павінен шырока выкарыстоўваць кітайскую валюту. Аднак пры пераключэнні на юань першыя ўдзельнікі рынка будуць несці дадатковыя выдаткі, у сувязі з чым яны да гэтага і не імкнуцца.

Між тым доля разлікаў Расеі ў далярах знізілася, а ў еўра павялічылася, адзначыў Цімафееў. З ягоных слоў, еўрапейская валюта відавочная альтэрнатыва амерыканкай па сваёй ліквіднасці. Ён таксама паведаміў, што еўрапейцы ўжо шырока выкарыстоўваюць рубель пры імпарце ў Расею. Так, паводле звестак Банка Расеі, больш за 30 працэнтаў плацяжоў за імпарт з ЕЗ былі ў рублях.

Краіны Еўропы, Кітай, Расея і шэраг іншых дзяржаў падтрымліваюць пашырэнне выкарыстання нацвалют, аднак вядучую ролю ў гэтым павінны адыграць урады, мяркуе Цімафееў, бо ў бізнэсу мала ўласных стымулаў адмаўляцца ад даляра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках