15 траўня 2024, Серада, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ ўхвалілі праект рэзалюцыі аб мілітарызацыі Крыму

4
У АБСЕ ўхвалілі праект рэзалюцыі аб мілітарызацыі Крыму

Камітэт палітычных пытанняў і бяспекі ПА АБСЕ падтрымаў праект рэзалюцыі, якая асуджае дзеянні РФ у Крыме і Керчанскай пратоцы.

Камітэт палітычных пытанняў і бяспекі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ) падтрымаў праект рэзалюцыі, якая асуджае дзеянні Расеі ў Крыме і Керчанскай пратоцы, піша "Нямецкая хваля".

У суботу, 6 ліпеня, камітэт прагаласаваў за праект дакумента пад назвай "Мілітарызацыя Расейскай Федэрацыяй часова акупаваных Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля, Украіна, Чорнага і Азоўскага мораў".

54 чальцы камітэта падтрымалі праект рэзалюцыі, 6 былі супраць

Паводле звестак аднаго з чальцоў украінскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Рэфата Чубарава, праект рэзалюцыі падтрымалі 54 сябры камітэта, 6 былі супраць, яшчэ 6 устрымаліся. Сябры камітэта прынялі станоўчую пастанову, "нягледзячы на люты супраціў і тлум расейцаў", напісаў Чубараў у Facebook.

Аўтарам праекта рэзалюцыі стаў дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Артур Герасімаў. У ёй ПА АБСЕ "зноў заяўляе пра сваю поўную павагу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах, якія ахопліваюць Аўтаномную рэспубліку Крым, горад Севастопаль і марскія раёны". Адначасова арганізацыя асудзіла супрацьзаконнае далучэнне паўвыспы да Расеі і заклікала Маскву вярнуць яе пад кантроль Украіны.

Мілітарызацыя мораў

Акрамя таго, у дакуменце адзначаецца мілітарызацыя Азоўскага і Чорнага мораў з боку РФ і асуджаюцца дзеянні Расеі пры затрыманні ўкраінскіх караблёў блізу Керчанскай пратокі ў канцы 2018 года. Інцыдэнт называецца ў дакуменце "несправакаваным актам узброенай агрэсіі і неапраўданым несувымерным ужываннем вайсковай сілы" з боку РФ. Адначасова ў праекце рэзалюцыі заклікаюць вызваліць затрыманых украінскіх маракоў.

25 лістапада 2018 гады тры ўкраінскія караблі былі гвалтам спыненыя расейскай берагавой аховай у міжнародных водах непадалёк ад анэксаванага Расеяй Крыму пры спробе прайсці праз Керчанскую пратоку з Чорнага мора ў Азоўскае. Украінскае кіраўніцтва ўважае захопленых Расеяй маракоў за ваеннапалонных.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках