Фермерам у Беларусі прапануюць працаваць па новых правілах
1- 8.05.2026, 14:30
- 1,626
Што зменіцца.
Праект закона «Аб сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках» вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Як адзначае myfin.by, дакумент прадугледжвае шэраг змяненняў для фермераў і сельскагаспадарчых гаспадарак.
Законапраект рэгулюе парадак стварэння і ліквідацыі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, а таксама вызначае правы і абавязкі іх заснавальнікаў і ўдзельнікаў.
Паводле тлумачэнняў да дакумента, фермерам плануюць афіцыйна дазволіць ствараць уласныя холдынгі без утварэння юрыдычнай асобы, удзельнічаць у фарміраванні стабілізацыйных фондаў для дзяржаўных патрэб і далучацца да праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Акрамя таго, у праекце замацоўваецца права бясплатна перадаваць непрададзеную сельгаспрадукцыю арганізацыям і фізічным асобам у якасці спонсарскай дапамогі.
Асобная ўвага надаецца ўдзелу фермераў у фарміраванні стабфондаў бульбы і плодова-агародніннай прадукцыі. Для гэтага райвыканкамам хочуць прадаставіць права заключаць з гаспадаркамі спецыяльныя дамовы на вытворчасць сельгаспрадукцыі.