29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прыпыніла пастаўкі кітайскіх кармавых дадаткаў, зарэгістраваных у Беларусі

5
Расея прыпыніла пастаўкі кітайскіх кармавых дадаткаў, зарэгістраваных у Беларусі

Паводле інфармацыі расейскай установы, субстанцыі «небяспечныя для выкарыстання».

Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду прыпыніла з 8 ліпеня ўвоз у Расею шэрагу кітайскіх кармавых дабавак, зарэгістраваных у Беларусі, піша tut.by.

Паводле інфармацыі расейскай установы, субстанцыі «небяспечныя для выкарыстання».

Гаворка ідзе пра гранулы «98,5% L-лізін гідрахларыд» і «70% L-лізін сульфат» (вытворчасць кітайскай кампаніі «Зухенг Дангксіаа Біятэхноладжы»), а таксама «L-лізін гідрахларыд» («Аньхой ВВСА Біякемікал»). Кармавыя дадаткі для жывёл былі зарэгістраваныя ў Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі ўвосень 2018 года.

Разам з тым, як адзначылі ў Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду, дадаткі, якія паступілі ў абарачэнне на тэрыторыю Расеі да ўвядзення абмежавання, могуць выкарыстоўвацца да заканчэння тэрміну іх прыдатнасці пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае дату іх паступлення (або адгрузкі) у РФ (дыстрыбутарскую сетку).

Нагадаем, летам 2018 года, «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя», створаная ўладамі Беларусі супольна з кітайскімі партнёрамі і былым кіраўніцтвам Кыргызстана, пачала будаваць пад Рудзенскам буйны комплекс для вытворчасці амінакіслот, камбікармоў і прэміксаў. Амінакіслотная частка павінна быць скончаная ў першым квартале 2021 года. Гэта заводы для вытворчасці мукі, крухмалу, глютэну, глюкозы, лізіну, трэаніну, трыптафану агульнай магутнасцю 200 тысяч тон на год. Паводле інфармацыі ўдзельнікаў рынку, цяпер БНБК таксама імпартуе дадаткі.

Атрымаць аператыўны каментар у Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду не ўдалося.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках