26 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі спрасціў атрыманне грамадзянства Украіны беларускім добраахвотнікам

7
Зяленскі спрасціў атрыманне грамадзянства Украіны беларускім добраахвотнікам
ФОТА: ДМІТРО ПАЛОЙКА VIA FACEBOOK

Таксама спрошчаная працэдура атрымання грамадзянства палітычным эмігрантам з РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спрасціў працэдуру атрымання грамадзянства Украіны замежнікам і асобам без грамадзянства, якія бралі ўдзел ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, а таксама грамадзянам РФ, якія трываюць пераслед з палітычных перакананнях. Адпаведны ўказ быў апублікаваны на сайце прэзідэнта сёння, паведамляе "Гордан".

Сваім указам прэзідэнт пашырыў пералік дакументаў, якія могуць быць падставай для атрымання грамадзянства Украіны.

Для таго, каб атрымаць ўкраінскае грамадзянства, расейцам трэба будзе падаць дэкларацыю аб адмове ад ранейшага грамадзянства і даведку Міністэрства замежных спраў Украіны, дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Украіны, выдадзеную ва ўстаноўленым Кабінетам Міністраў Украіны парадку, якая пацвердзіць палітычны пераслед у РФ.

Прэзідэнт даручыў Кабінету міністраў Украіны распрацаваць і ўнесці на разгляд Вярхоўнай Рады праект закона Украіны што да спрашчэння парадку атрымання ўкраінскага грамадзянства вышэйпаказаным катэгорыям.

Нагадаем, беларускія добраахвотнікі звярнуліся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з просьбай даць ім ўкраінскае грамадзянства.

"Многія з нашых хлопцаў цяпер параненыя, патрабуюць лячэння. Яны не маюць юрыдычнай абароны, права на юрыдычную дапамогу. Я мяркую, што гэта, як мінімум, ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі абараняць", - сказаў Ян Мельнікаў, баец тактычнай групы "Беларусь", які бярэ ўдзел у канфлікце з 2014 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках