29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клецку на хлопца, які праходзіў альтэрнатыўную службу, наехаў грузавік

6
У Клецку на хлопца, які праходзіў альтэрнатыўную службу, наехаў грузавік

Ён загінуў.

Некалькі гадзін таму ў Клецку загінуў Аляксей Шклянік, які праходзіў альтэрнатыўную службу ў мясцовым ЖКГ, паведамляе блогер Nexta. Гэтую інфармацыю пацвердзілі «Нашай Ніве» у Клецкім райвыканкаме і МУС.

Магчымасць альтэрнатыўнай службы заканадаўча прадугледжана для тых, хто з рэлігійных перакананняў адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу і насіць зброю

- Яны служылі там разам з братам-блізнюком, - расказала знаёмая з сітуацыяй крыніца блогера. - У той дзень іх прымусілі прыбіраць пясок на дарозе. У гэты час па ёй праязджаў смеццявоз той жа арганізацыі. Кіроўца адхіліўся, каб памахаць рукой знаёмцу, і наехаў на Аляксея заднімі коламі. Усё гэта адбылося на вачах у ягонага брата.

З кіроўцам смеццявоза праводзяцца следчыя дзеянні, прызначаны шэраг экспэртыз. Выяўлена, што загінулы і ягоны брат прыйшлі на альтэрнатыўную службу з горада Ляхавічы Берасцейскай вобласці.

Размяркоўвае для праходжання альтэрнатыўнай службы міністэрства працы. Так ураджэнец Ляхавічаў і трапіў у Клецкае ЖКГ.

Начальніца управы працы і сацабароны Клецкага райвыканкама Ала Мелюк пацвердзіла «Нашай Ніве» факт гібелі.

Хлопца звалі Аляксей Шклянік, ён сапраўды праходзіў альтэрнатыўную вайсковую службу разам з братам-блізнюком. Загінуламу было 22 гады.

Пазней падрабязнасці ДТЗ паведаміла і міліцыя. За стырном смеццявоза МАЗ знаходзіўся 43-гадовы кіроўца. Пры павароце направа з вуліцы Піянерскай на вуліцу Першамайскую ён учыніў наезд заднім правым колам на хлопца, які займаўся прыборкай ходніка, якая прымыкае да часткі дарогі.

Маладзён ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Максімальнае пакаранне паводле гэтай часткі артыкула прадугледжана ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Мінабароны не нясе адказнасці за тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, бо яны не вайскоўцы. Працаўладкаваннем ды іншымі пытаннямі «альтэрнатыўшчыкаў» займаюцца куратары ўпраы працы і сацыяльнай абароны мясцовых органаў улады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках