24 красавiка 2024, Серада, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Еўракамісіі экстрана шпіталізавалі

2
Кіраўніка Еўракамісіі экстрана шпіталізавалі

Жан-Клода Юнкера з адпачынку адправілі на тэрміновую аперацыю.

Прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жан-Клода Юнкера экстрана шпіталізавалі. Пра гэта 17 жніўня паведаміла прэс-служба Еўракамісіі.

«Прэзідэнту Юнкеру давялося спыніць свой адпачынак у Аўстрыі праз медыцынскія паказанні. Ён дастаўлены назад у Люксембург, дзе яму будзе экстрана праведзеная холецыстэктамія - хірургічнае выдаленне жоўцевага пузыра», - гаворыцца ў паведамленні.

Юнкер узначальвае Еўракамісію з 2014 года. Паўнамоцтвы 64-гадовага люксембуржца мінаюць у лістападзе.

16 ліпеня Еўрапейскі парламент зацвердзіў былую міністарку абароны Нямеччыны Урсулу фон дэр Ляен на пасаду новага кіраўніка Еўракамісіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках