26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць расейцаў палічылі сітуацыю ў РФ неспрыяльнай для будучыні

Большасць расейцаў палічылі сітуацыю ў РФ неспрыяльнай для будучыні

Асноўнымі прычынамі апытаныя назвалі нестабільнасць, маленькія заробкі і пенсіі.

Паводле апытання, праведзенага фондам «Грамадская думка» (ФГД), 62% расейцаў мяркуюць, што сітуацыя ў краіне неспрыяльная для таго, каб планаваць сваю будучыню. 28% рэспандэнтаў адказалі процілегла, паведамляе РБК.

На думку 20% апытаных, неспрыяльная сітуацыя ў краіне назіраецца праз нестабільнасць і няўпэўненасць у заўтрашнім дні. 12% назвалі прычынай нізкі ўзровень жыцця, уключаючы маленькія заробкі і пенсіі. Яшчэ 10% расейцаў адзначылі, што неспрыяльная сітуацыя ў краіне складаецца праз рост коштаў і тарыфаў. Таксама рэспандэнты што да негатыўнай сітуацыі згадалі беспрацоўе (6%), незадаволенасць уладамі (5%), эканамічныя праблемы (4%), сацыяльныя праблемы (4%) і напружаную сітуацыю на міжнароднай арэне (2%).

У адказе на пытанне, ці стараецеся вы планаваць сваё жыццё, 41% апытаных сказалі, што робяць гэта толькі на кароткія тэрміны. На працяглыя перыяды сваё жыццё плануюць 16% расейцаў, а на сярэднія - 18%. Яшчэ 24% апытаных зусім нічога не плануюць у сваім жыцці.

Больш за палову (54%) рэспандэнтаў заявілі, што іх будучыня залежыць ад іх саміх, а 35% сказалі, што ад вонкавых абставін.

Амаль дзве траціны (32%) апытаных мяркуюць, што праз 20 гадоў у краіне нічога не зменіцца, 20% сказалі, што стане менш спакойна, а 18% - больш спакойна. Яшчэ 29% не змаглі выказаць здагадку, што чакае Расею праз два дзясяткі гадоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках