25 красавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапануюць стварыць глабальную транспартную сістэму з дырыжаблямі

6
Навукоўцы прапануюць стварыць глабальную транспартную сістэму з дырыжаблямі

Навукоўцы агучылі канцэпцыю звышэканамічнай сістэмы грузаперавозак.

Эпоха дырыжабляў завяршылася ў 1937 годзе, калі пасажырскі «Гіндэнбург» загарэўся і загінуў падчас пасадкі. Гэтая катастрофа не была найбуйнейшай, але была апошняй кропляй: ад небяспечнага тыпу транспарту адмовіліся, нягледзячы на ўсю яго эканамічнасць. Магчыма, цяпер настаў час вярнуцца да цэпелінаў - ужо на новым узроўні і з новымі тэхналогіямі. Нездарма многія кампаніі свету ўжо распрацоўваюць свае сістэмы перавозак з выкарыстаннем такіх апаратаў лягчэйшых за паветра, піша naked-science.ru.

Некаторыя перспектывы грузаперавозак на дырыжаблі ацанілі Джуліян Хант і яго калегі, артыкул якіх апублікаваны ў часопісе Energy Conversion and Management: X. Іх канцэпцыя абапіраецца на апараты напраўду вялікіх памераў; аўтары пішуць пра дырыжаблі ў дзесяць разоў буйнейшыя за «Гіндэнбург», які налічваў у даўжыню 245 метраў. У тэорыі гэта забяспечыць павышэнне грузападымальнасці ўжо на тры парадкі нават у параўнанні з «Гіндэнбургам», які мог браць на борт да 100 тон карыснай нагрузкі.

Паднімаючыся на вышыню ад 10 да 20 кіламетраў, такія волаты змогуць пераносіцца сілай палярнай струйнай плыні - вузкага і магутнага патоку, што стабільна дзьме ў верхняй трапасферы. Ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я яно накіраванае з захаду на ўсход і дасягае сярэдняй хуткасці 165 км/г. Паводле разлікаў Ханта і яго калег, «асядлаўшы» гэты паток, велічэзныя дырыжаблі змогуць здзяйсняць поўнае падарожжа вакол Зямлі за 16 дзён, пераносячы дзясяткі тысяч тон грузу і практычна не расходваючы энэргіі. Аналагічны маршрут у Паўднёвым паўшар'і зойме 14 дзён.

Дзякуючы сучасным матэрыялам і тэхналогіям велічэзныя грузавыя дырыжаблі могуць стаць куды больш бяспечнымі чым «Гіндэнбург», абалонка якога выраблялася яшчэ з кішак жывёл - сёння яе можна зрабіць з вуглевалокнаў. З іншага боку, неабходную для падарожжа з ветрам «плавучасць» апарату па-ранейшаму можа забяспечыць толькі лёгкі газ. Адзіным эканамічна даступным варыянтам яго і сёння застаецца той жа вадарод, вогненебяспечнасць якога так ярка прадэманстраваў «Гіндэнбург». І калі аварыя ўсё-такі здарыцца, страшна нават уявіць, чым абернецца выбух тысячатонных цэпелін з вадародным балонам кіламетровай даўжыні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках