18 траўня 2024, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года грыўна да даляра ўмацавалася мацней за астатнія валюты свету

З пачатку года грыўна да даляра ўмацавалася мацней за астатнія валюты свету

У дачыненні да даляра ЗША ўкраінская валюта ўмацавалася на 9,1%.

З пачатку 2019 года грыўна ўмацавалася ў дачыненні да даляра мацней за астатнія валюты свету. Пра гэта сведчаць звесткі рэйтынгу Global foreign exchange rates, апублікаванага інфармацыйным агенцтвам Reuters (пераклад - «Гордон»).

Згодна з Інфаграфікай, грыўна ўмацавалася да даляра на 9,1% і заняла першае месца ў рэйтынгу. Другім стаў расейскі рубель (8,3%), трэцім - егіпецкі фунт (8%), чацвёртым - тайскі бат (4,9%). Пяцёрку нацыянальных валют, якія ўмацаваліся лепш за ўсё, замкнуў канадскі даляр (3,2%).

Самы высокі ўзровень дэвальвацыі ў дачыненні да амерыканскага даляра прадэманстравала аргентынскае песа, якое з пачатку 2019-га страціла 19%. Другое з канца месца заняла шведская крона - яна патаннела на 8,3%, за ёй - паўднёвакарэйская вона (6,9%).

З пачатку лета 2019 года курс грыўны да даляра ўмацаваўся амаль на 2 грн. На 3 чэрвеня даляр каштаваў 26,85 грн. 31 ліпеня курс даляра на міжбанкаўскім валютным рынку апусціўся ніжэй за адзнаку 25 грн/$.

2 жніўня Нацыянальны банк Украіны устанавіў афіцыйны курс грыўны да даляра 25,35 грн/$.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках