Савудаўская Арабія ўпершыню пачне выдаваць турыстычныя візы
1- 27.09.2019, 21:59
- 10,163
Краіна адкрылася для ўсіх суседзяў Беларусі, але не для нас.
Савудаўская Арабія ўпершыню пачала выдаваць турыстычныя візы. Ужо з 28 верасня грамадзяне 49 краін змогуць падаваць заяўкі для наведвання краіны. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на Gulf News.
Атрымаць турыстычную візу ў Савудаўскую Арабію змогуць, напрыклад, грамадзяне ЗША, Канады, Кітая і ЕЗ. Акрамя палякаў, літоўцаў і латышоў, па візы могуць звяртацца грамадзяне Расеі, Казахстана і Украіны. Беларусы ў гэты спіс не патрапілі.
Кошт шматразовай візы з магчымасцю знаходжання ў краіне 90 дзён на год складзе блізу $80.
Разам з тым замежнікам па-ранейшаму будзе забаронена ўжываць алкаголь, а немусульманам - таксама наведваць святыя гарады Мекку і Медыну.
Жанчыны змогуць наведваць краіну без суправаджэння мужчын, паведамляе Reuters.