Балы і палкі
6- 29.09.2019, 20:08
- 23,698
Блогер NEXTA распавёў, як у МУС выконваюць новую ініцыятыву Караева.
«Беларускія міліцыянты прынялі да выканання ідэю свайго новага міністра Юрыя Караева пра замену «палачнай» сістэмы на бальную. А вось як гэта выконваецца - нават цікава паназіраць.
Вось, напрыклад, звесткі з Кастрычніцкага раённага аддзела Дэпартамента аховы ў горадзе Магілёве. Відавочна, што і балы ўвялі, і пра «палкі» ніяк не забудуць. Не лёгкая гэта справа – рэформы», - піша блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале.


