21 траўня 2026, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падаражэе «камуналка» для «дармаедаў»?

13
Як падаражэе «камуналка» для «дармаедаў»?

З 1 кастрычніка беспрацоўныя беларусы будуць плаціць за газ і ацяпленне поўным тарыфам.

Пра нагадвае агенцтва «Мінск-Навіны». Цяпер пераплата за камунальныя паслугі для іх узрасце.

З пачатку года «дармаедам» сталі выстаўляць рахункі з аплатай гарачай вады паводле поўнага тарыфу, а цяпер сюды дадаецца таксама ацяпленне і газ (пры ўмове, калі ўсталяваны газавы лічыльнік).

У новым ацяпляльным сезоне да 31 снежня 2019 года ўключна субсідаваны тарыф на ацяпленне за 1 Гкал складае 18,4831 рубля, а поўны (эканамічна абгрунтаваны) - 88,99 рубля. Калі гаворка ідзе пра стандартную двухпакаёвую кватэру, дзе жывуць тры чалавекі, а ўласнік не працуе, то плата за ацяпленне складзе 25,19 рубля і гэта больш на 14 рублёў, чым звычайна. Падагрэў вады каштавацьме 12,6 рубля і пераплата складзе 7,05 рубля. Усяго пераплата складзе 21 рубель.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках