Пенальці, выдаленне Гурэнкі і не залічаны гол: у матчы менскага «Дынама» і «Шахцёра» іскрыла
1- 29.09.2019, 21:33
- 13,214
Аднак спаборнікі не выявілі пераможцу.
Менскае «Дынама» і «Шахцёр» згулялі выдатны матч - 1:1. Вось галоўныя моманты паядынку ад сайта «Трибуна».
Дынамаўцы актыўна атакавалі (добрыя моманты былі ў Даніла, Зубовіча і Ятчанкі), але мяч так і не заляцеў у браму Часноўскага. Мяч з сеткі давялося выцягваць Плотнікаву. Мацвейчык навесіў са штрафнога, пасля чарады адскокаў ад брамы мяч трапіў да Бодула, які дакладна прабіў у далёкі кут. Ішла 27-я хвіліна.
Потым гульня стала яшчэ больш нервовай. Да перапынку суддзя Андрэй Васілевіч раздаў пяць жоўтых (чатыры менчукам, адну салігорцам). Ад працы арбітра закіпеў Сяргей Гурэнка, за што атрымаў чырвоную. Потым у перапынку разборкі прадоўжыліся.
Гурэнка сарваўся ў матчы з «Шахцёрам»: выскачыў на поле выйшаў з памяшкання, а ў перапынку ледзь не разарваў суддзю (давялося адцягваць)
У пачатку другой паловы ўсе пытанні мог здымаць Бодул, але Плотнікаў зрабіў суперсэйв.
«Дынама» прадаўжала насядаць і ўсё ж забіла. Але гол не залічылі праз афсайд Зубовіча. Хоць той, нібыта наогул не ўплываў на эпізод. На Гурэнку было шкада глядзець.
Але гаспадары ўсё ж даціснулі. Рыбак выпусціў у штрафной Фатаі - Даніла з пункту быў дакладны.
Каманды яшчэ мелі некалькі добрых момантаў, але так і не забілі. Гульня атрымалася цікавай і вельмі гарачай. Шмат сыткоў, фолаў, сем жоўтых і чырвоная Гурэнку - таму пацверджанне.