26 красавiка 2024, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі аўтарынак падзяліўся на дзве часткі

11
Беларускі аўтарынак падзяліўся на дзве часткі

У Менску адкрыўся самы буйны аўтацэнтр.

Беларускі аўтарынак падзяліўся на дзве часткі - Renault плюс LADA і ўсе астатнія. Рынкавая доля альянсу ў Беларусі - 46%. У 2019 годзе беларускі рынак займае 24-е месца сярод усіх, на якіх Renault прадае аўтамабілі. Год таму мы займалі 30-ю пазіцыю. Для LADA мы - экспартны рынак нумар адзін. Вынік такога наступу - адкрыццё ў Каменнай Горцы новага аўтасалона, дзе абодва брэнды будуць мірна суіснаваць, паведамляе tut.by.

Новы аўтацэнтр у Каменнай Горцы займае плошчу 7 тысяч М2, з якіх 2 тысячы аддадзеныя пад шоўрум і 3 тысячы - пад сэрвіс, дзе будзе 50 пастоў.

У кагосьці можа ўзнікнуць пытанне: а як жа ўнутраная канкурэнцыя? На гэта прадстаўнікі альянсу адказваюць, што LADA знаходзіцца ў нізкацанавым сегменце, Renault - у сярэднецанавым дыяпазоне. Ды і памер сегмента дастатковы, каб абодва брэнды нармальна існавалі. Такая канцэпцыя дазваляе прапанаваць кліенту больш магчымасцяў выбару. Так што нельга казаць пра канібалізм двух брэндаў.

Асноўную стаўку Renault цяпер робіць на сваю навінку - SUV-coupe Arkana. Зрэшты, традыцыйныя бэстсэлеры страчваць пазіцый, відавочна, не збіраюцца. Што тычыцца новага пакалення Renault Duster, якое ўжо прадаецца ва Украіне і Еўропе, то версія для рынкаў Расеі і Беларусі будзе адрознівацца. Таму спатрэбіцца некаторы час для яе адаптацыі. Дакладныя тэрміны выхаду не называюць.

Ад LADA ж будзем чакаць мадэрнізаваную версію пазадарожніка 4×4. Свой кавалак пірага павінен адхапіць і XRAY Cross з варыятарам, які ў гэтым месяцы ўжо павінен з'явіцца ў продажы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках