Паліна Шарэнда-Панасюк: У людзей проста татальнае непрыняцце гэтай верхавіны
2- 30.09.2019, 17:08
- 12,603
Прыхільнікаў Лукашэнкі ў Берасці складана знайсці.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якая вылучыла сваю кандыдатуру на «парламенцкіх выбарах» у Берасці, распавяла сайту Сharter97.org, як праходзіць збор подпісаў:
- Я магу расказаць вам аб маім досведзе збору подпісаў па кватэрах. Больш старэйшае пакаленне, асабліва старэйшыя за пяцьдзесят, вельмі, калі дарэчы падабраць гэтае слова, «закасцянелыя» людзі.
Яны нічога не хочуць ведаць. У большасці сваёй - ім усё адно. Больш актыўна паводзяць сябе маладыя - нават не ведаючы, што праходзяць «выбары». Кажуць, давайце за вас падпішамся.
Што кідаецца ў вочы падчас збору подпісаў - заўзятых прыхільнікаў Лукашэнкі практычна няма. Людзі настроеныя пазітыўна. За ўвесь час быў толькі адзін выпадак, калі чалавек абяцаў на нас з дубінай кінуцца. Адразу відаць, што такія людзі не зусім адэкватныя, калі нават судзіць вонкава.
Адно з назіранняў - людзі вельмі дрэнна арыентуюцца проста ў самой працэдуры «выбараў»: «Што за подпісы? А навошта подпісы?». Ствараецца такое ўражанне, што за 25 гадоў дыктатуры людзі наогул адвучыўшыся ад сапраўдных выбараў. Аднак тыя берасцейцы, якія ставяць подпісы на вуліцах, свядома падыходзяць, свядома ставяць подпісы.
Калі ходзіш па кватэрах, то многія кажуць, што бачылі наш пікет, але пабаяліся падысці на вуліцы. А ў кватэрах ужо ставяць подпісы.
Калі гаворым, што мы адны з тых, хто выступае супраць акумулятарнага завода, тады людзі адказваюць: «Так, канечне, мы за вас падпішамся, вы супраць Лукашэнкі, вы - апазіцыя. За вас падпішамся!» Відаць вялікае, нават велізарнае расчараванне і недавер людзей да цяперашніх «дэпутатаў».
Існуе татальнае непрыняцце гэтай вярхоў, якія называецца «дэпутатамі». Мы абышлі тысячы людзей і яшчэ ніводзін чалавек не сказаў, што «наш «дэпутат» выканаў свае абяцанні».
Вялікая плынь негатыву на адрас гэтых «прыкарытнікаў». А людзі, вядома, звязваюць свае надзеі з пераменамі. «Давайце, малайцы, давайце, смялей, трэба гэтаму старому пакаленню ўжо на супакой!», - адна з самых распаўсюджаных фраз.