23 верасня 2019, панядзелак, 8:42
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кіеў можа адмовіцца ад беларускага бензіну

12
Кіеў можа адмовіцца ад беларускага бензіну

Захады ўвядуць ўслед за увядзеннем імпартных падаткаў на расейскае дызпаліва.

Украіна можа задзейнічаць абмежавальныя механізмы для зніжэння імпарту беларускага бензіну ўслед за ўвядзеннем імпартных падаткаў на расейскае дызпаліва, якое пастаўляецца па нафтаправодах, распавёў дырэктар ТАА «Кансалтынгавая група А-95» (Кіеў) Сяргей Куюн у інтэрв'ю «Вестнику Белнефтехима», паведамляе «Белсат».

«Услед за «дызельнымі» падаткамі на расейскае дызельнае паліва могуць быць уведзеныя абмежаванні на беларускі бензін», - сказаў Сяргей Куюн.

Экспэрт звязвае магчымыя абмежаванні на імпарт беларускага бензіну з актывізацыяй НПЗ «Укртатнафта».

З ягоных слоў, імпарт бензіну з Беларусі за першае паўгоддзе 2019 года скараціўся на 25%, да 315 тысяч тон у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Экспэрт тлумачыць зніжэнне паставак беларускага бензіну тым, што «найбуйнейшыя пакупнікі ОККО, WOG, AMIC - сышлі да «Орлен Летувы».

«У выніку доля беларускага бензіну ў балансе ўкраінскага рынку ў І паўгоддзі знізілася з 44% да 34%. А Літва нарасціла пастаўкі на 79%», - адзначыў Куюн.

Абмежавальныя захады ў дачыненні да беларускай прадукцыі ўжо не першы раз уводзяцца Кіевам. Так, 21 траўня Міжведамасная камісія ў міжнародным гандлі (МКМГ) Украіны прыняла пастанову аб увядзенні антыдэмпінгавых захадаў у дачыненні да імпарту ва Украіну цэментных клінкераў і портландцэменту з Расеі, Беларусі і Малдовы.

Раней пад забарону патрапілі беларускія калійныя ўгнаенні.