28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі правёў тэлефонную размову з кіраўніком Ірана

Зяленскі правёў тэлефонную размову з кіраўніком Ірана

Прэзідэнт Украіны назваў яе «крокам у патрэбным кірунку».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з кіраўніком Ірана Хасанам Рухані.

Пра гэта паведамілі ў Twitter прэзідэнта Украіны, паведамляе «Новое время».

Як паведамілі ў прэсавай службе Зяленскага, размова адбылася з ініцыятывы іранскага боку.

Адзначаецца, што Рухані выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем'ям загінулых. Ён папрасіў прабачэння ад іранскага боку за трагедыю, якая забрала 176 чалавечых жыццяў. Кіраўнік Ірана цалкам прызнае, што трагедыя адбылася праз памылковыя дзеянні вайскоўцаў гэтай краіны.

Афіцыйны Тэгеран запэўніў, што ўсе датычныя да авіякатастрофы будуць прыцягнутыя да адказнасці, а ўкраінскай экспэртнай групе будзе нададзеная ўся неабходная падтрымка для далейшага эфектыўнага супрацоўніцтва ў юрыдычнай і тэхнічнай плоскасцях.

«Прызнанне «ракетнай версіі» як прычыны катастрофы адкрыла шлях для працягу яе расследавання без якіх-небудзь затрымак і перашкод. Чакаю далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне з Іранам у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права», - сказаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што экіпаж збітага самалёта дзейнічаў у строгай адпаведнасці з міжнароднымі лётнымі правіламі і інструкцыямі.

Ён адзначыў, што неабходна як мага хутчэй ідэнтыфікаваць і вярнуць целы ўкраінскіх грамадзян на радзіму.

«Для нас надзвычай важна, каб ужо на наступным тыдні - да 19 студзеня - целы загінулых вярнулі ва Украіну, каб іх родныя маглі з імі развітацца», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Рухані запэўніў, што ўжо сёння ўночы дасць адпаведныя даручэнні, каб рэпатрыяцыя цел адбылася як мага хутчэй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках