9 траўня 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканаўца ролі Джокера выйшаў на пратэст у Вашынгтоне

Выканаўца ролі Джокера выйшаў на пратэст у Вашынгтоне

Хаакін Фэнікс удзельнічаў у кліматычным пратэсце.

Акцёр Хаакін Фэнікс, які выканаў галоўную ролю ў фільме "Джокер", арыштаваны паліцыяй за ўдзел у дэманстрацыі ў Вашынгтоне, паведамляе Variety. Агулам паліцыяй арыштаваныя 147 чалавек, сярод іх - зорка фільма Фрэнсіса Форда Копалы "Апакаліпсіс сёння" Марцін Шын, перадае "Радыё Свабода" са спасылкай на CNN.

Акцыя пратэсту ў падтрымку барацьбы з глабальным пацяпленнем прайшла ўночы суботы паводле менскага часу ў цэнтры Вашынгтона. Яна арганізаваная ў рамках штотыднёвых выступаў супраць глабальнага пацяплення двухразовай ўладальніцай "Оскара" Джэйн Фондай і праходзіла 14 тыдняў запар.

Паліцыя выставіла арыштаваным абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку. З кастрычніка паліцыя арыштоўвала і іншых удзельнікаў пратэстаў, у тым ліку саму Фонду, Сэма Уотэрстана, Тэда Дэнсана, Кэтрын Кінэр ды іншых галівудскіх актораў.

Драма "Джокер" Тода Філіпса перамагла летась на Вэнэцыянскім кінафэсце, Фэнікс атрымаў за выкананне ролі "Залаты глобус" і разглядаецца крытыкамі як галоўны прэтэндэнт на "Оскар" за найлепшую мужчынскую ролю ў гэтым годзе. У стужцы галоўнага героя арыштоўвае паліцыя, але яго вызваляюць пратэстоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках