19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка - суддзям: Пастановы Камітэтаў ААН не маюць тэрмінаў даўнасці

4
Леанід Судаленка - суддзям: Пастановы Камітэтаў ААН не маюць тэрмінаў даўнасці
УЛАДЗІМІР НЯПОМНЯШЧЫХ. ФОТА: LEANID SUDALENKO

Людзі, адзетыя ў судзейскія мантыі, рана ці позна адкажуць за свае дзеянні.

17 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў абаронцу суверэнітэту і незалежнасці краіны, актывіста Уладзіміра Няпомняшчых на 25 базавых велічыняў (675 рублёў). За адміністрацыйным працэсам назіраў праваабаронца Леанід Судаленка, піша «Гомельская вясна».

З ягоных слоў, у судзе разглядаўся міліцэйскі пратакол аб удзеле гомельскага актывіста 21 снежня мінулага года ў сталічным пратэсце супраць «інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Міліцыя абвінаваціла Уладзіміра ў актыўным удзеле ў несанкцыянаванай уладамі пратэстнай акцыі.

Раённая суддзя Алеся Восіпава прысудзіла пенсіянеру буйны грашовы штраф, які перавышае сярэдні памер пенсіі ў краіне ў цэлым. Варта адзначыць, што гэтая ж суддзя месяц таму асудзіла актывіста на 20 базавых велічынь за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 5 снежня мінулага года.

Праваабаронца Леанід Судаленка пасля суда абвінаваціў беларускую ўладу ў негатыўных практыках падаўлення грамадзянскай супольнасці ў краіне.

«Беларуская Канстытуцыя (артыкул 35) гарантуе кожнаму свабоду сходаў, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян. У матэрыялах справы Уладзіміра Няпомняшчых адсутнічаюць доказы аб тым, што ён парушыў канстытуцыйныя палажэнні, тым не менш, суд прыцягнуў яго да адказнасці», - пракаментаваў зыход справы юрыст.

Праваабаронца ўпэўнены, што кожны выпадак адміністрацыйных пераследаў абаронцаў суверэнітэту і незалежнасці краіны павінен прайсці праверку ў Камітэце ААН правоў чалавека.

«Тэрмін захоўвання адміністрацыйных спраў складае 3 гады. І хто потым успомніць пра справы нашых герояў? А пастановы аанаўскіх Камітэтаў, як і міжнародныя абавязанні краіны, не маюць тэрмінаў даўнасці, па-за залежнасці, які ўрад будзе пры ўладзе да таго часу. Тым самым, мы надзейна архівуем стаўленне да Асноўнага Закона, якое сёння на ўвесь свет дэманструюць людзі, адзетыя ў судзейскія мантыі», - дадаў Л. Судаленка.

Нагадаем, паводле выніку двух апошніх судоў з пенсіі абаронцы суверэнітэту Уладзіміра Няпомняшчых улада спіша на сваю карысць 1185 рублёў (565 даляраў ЗША).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках