28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Сабакі «разумеюць» словы, якія вымаўляе чалавек, лепш, чым меркавалася

2
Навукоўцы: Сабакі «разумеюць» словы, якія вымаўляе чалавек, лепш, чым меркавалася

Тое, што многім уладальнікам сабак, імаверна, здасца звычайным, цяпер амаль афіцыйна давяла навука.

- Калі гадаванец ведае каманды «Сядзець!» або «Месца!», ён выконвае іх, нават калі слова вымаўляецца незнаёмцам, з акцэнтам або іншым тонам», - піша аўстрыйскае выданне Der Standard (пераклад - inopressa.ru).

«Давесці асаблівую адоранасць сабак атрымалася камандзе даследнікаў на чале з біёлагам Холі Рут-Гатэрыдж (Універсітэт Сэсекса ў Брайтане), пра што яны паведамілі ў навуковым часопісе Biology Letters. Даследнікі запісалі на відэа паводзіны 42 сабак розных парод, у той час як яны разам са сваімі гаспадарамі сядзелі побач з калонкай, з якой гучалі шэсць аднаскладовых, падобных слоў, якія не азначаюць каманды, напрыклад, словы «had», «hid» і «who», - паведамляе выданне.

«Словы прамаўляліся не гаспадаром сабакі, а некалькімі мужчынамі і жанчынамі рознага ўзросту і з рознымі акцэнтамі. Сабакі настаўлялі вушы ці набліжаліся да калонкі (і тое, і іншае сведчыць пра цікавасць), асабліва, калі чулі новае слова, трохі адрознае па гучанні. Гэта, на думку даследчыкаў, паказвае на тое, што сабакі распазнавалі розніцу».

Так, у адным з відэа бордэр-коллі Макс губляў цікавасць, калі людзі з розным акцэнтам прамаўлялі слова «had», паказваючы, што ён разумее, што ўсе яны кажуць адно і тое ж слова.

«У цэлым гэтыя рэакцыі паказваюць, што сабакі распазнаюць словы незалежна ад таго, хто гаворыць і іх не патрабуецца навучаць гэтаму, рэзюмуе каманда даследнікаў на чале з Холі Рут-Гатэрыдж. Хоць на аснове эксперыменту даследчыкі і не змаглі паказаць, што сабакі «зразумелі», што азначаюць словы, тэсты, тым не менш, адназначна сведчаць пра тое, што сабакі нас слухаюць - нават калі гаворка ідзе не пра іх», - паведамляе Der Standard.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках