23 красавiка 2024, aўторак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы новых МАЗаў у Расеі рэкордна ўпалі

6
Продажы новых МАЗаў у Расеі рэкордна ўпалі

Першынство на рынку ўтрымлівае расейскі КамАЗ.

Паводле звестак агенцтва «Автостат», у 2019 годзе было прададзена ў РФ 3845 новых аўтамабіляў Менскага аўтазавода (годам раней - 4238 грузавікоў). Нягледзячы на гэта, беларускі вытворца заняў, як і годам раней, сёмае месца сярод пастаўшчыкоў тэхнікі ў РФ, піша «Ежедневник».

Першынство на рынку ўтрымлівае расейскі КамАЗ. На яго долю у 2019 годзе прыйшлося блізу 35% ад агульнага аб'ёму. У колькасным выразе гэта 27,6 тысяч штук - на 7,3% больш, чым у 2018 годзе.

Другі радок рэйтынгу займае іншы расейскі брэнд - ГАЗ, паказчык якога склаў 8,9 тысяч машын (+5,9%). У першую тройку паводле вынікаў мінулага года таксама ўвайшоў шведскі Volvo (5,7 тысяч шт.; мінус 11%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках