23 красавiка 2024, aўторак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагнеда і Вітаўт, Марс і Луна: Міністэрства юстыцыі распавяло, як беларусы называлі дзяцей у 2019 годзе

22
Рагнеда і Вітаўт, Марс і Луна: Міністэрства юстыцыі распавяло, як беларусы называлі дзяцей у 2019 годзе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

За мінулы год у нашай краіне нарадзілася 88,3 тысячы дзяцей.

Больш за ўсё, зразумела, у Менску, на другім месцы Берасцейская вобласць, на трэцім - Гомельская. Міністэрства юстыцыі распавяло Onliner, якія імёны часцей за ўсё і радзей за ўсё давалі бацькі сваім дзецям.

Такім чынам, паводле вынікаў 2019 года топ-10 самых папулярных імёнаў у Беларусі выглядае так. Хлопчыкі: Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей. Дзяўчынкі: Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Анастасія.

- У 2019 годзе бацькі сталі часцей называць дзяцей рэдкімі імёнамі, так, толькі ў сталіцы імёны 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынкі ў запісах актаў аб нараджэнні паводле вынікаў года не паўтараюцца, - кажуць у міністэрстве. - Часцей рэдкія імёны давалі дзяўчынкам. У Менску і ў абласных цэнтрах найбольшая колькасць дзяцей з унікальнымі імёнамі. Бацькi маюць права выбраць для дзіцяці любое імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі. Дзіцяці можа быць дадзена не больш двух уласных імёнаў. Імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.

Сярод найбольш рэдкіх імёнаў у Менску Асоль, Венера, Джэніфер, Лёля, Рагнеда, а таксама Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў і Вітаўт.

Па краіне рэдкія імёны здзіўляюць. Гэта Мэрсэдэс, Германіка, Айсель, Весяліна, Златаславія, Мілэдзі, Дабраміла, Эльза, Аян, Ясна, Луна, Лея, Вірсавія, Лазарына, Любава, Ясмін, Сымона, Сена, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядвіга.

А таксама хлопчыкі Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Автандзіл, Мейліс, Тадэвуш, Тамаш, Марцін, Лявонцій.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках