19 траўня 2026, aўторак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі пра пагрозу ўварвання з Беларусі: Гэта рэальна

Сырскі пра пагрозу ўварвання з Беларусі: Гэта рэальна
Аляксандр Сырскі

РФ пралічвае наступальныя аперацыі.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі папярэдзіў пра пагрозу пашырэння паўночнага фронту з боку Беларусі. Украіна дасведчаная аб намерах Расіі.

Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю «Мілітарнаму».

Сырскі адзначыў, што Расія актыўна пралічвае і плануе наступ.

«Па-першае, мы маем 1200 км актыўнага фронту. Супраціўнік пераўзыходзіць нас па колькасці брыгад, палкоў удвая. То-бок не буду далей раскрываць, але вы разумееце, што мы пастаянна вядзём баевыя дзеянні, і ёсць тэндэнцыя да таго, што лінія фронту будзе павялічвацца. Вы ведаеце апошнія звесткі нашай разведкі, заявы нашага прэзідэнта Украіны.

Гэта рэальна, мы ведаем гэтыя даныя, пра тое, што Генштаб РФ цяпер актыўна пралічвае і плануе аперацыі наступальных дзеянняў з поўначы», — сказаў ён.

Сырскі дадаў, што адкрыццё новага накірунку будзе азначаць яшчэ большую нагрузку на фронт.

Раней Зяленскі паведамляў, што РФ рыхтуе ўдары па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» ва Украіне і наступы з тэрыторыі Беларусі на Кіеў або НАТА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках