27 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кітайскага Уханя выехала пяць мільёнаў чалавек

12
З кітайскага Уханя выехала пяць мільёнаў чалавек

Людзі з'ехалі праз асцярогу звязную з вірусам.

З кітайскага горада Ухань, з якога пачалося распаўсюджванне новага каранавіруса, выехалі прыкладна 5 млн жыхароў перш, чым улады яго закрылі. Пра гэта паведамляе South China Morning Post са спасылкай на мэра горада Чжоў Сяньвана, паведамляе The Insider.

Паводле ягоных слоў, людзі з'ехалі праз асцярогу звязаную з вірусам, і праз набліжэнне Новага года паводле календара.

Як адзначае «Інтэрфакс», ва Ухані на сёння 2,7 тысяч чалавек знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. У горадзе зарэгістраваныя 533 выпадкі заражэння каранавірусам.

Захварэлыя, акрамя Кітая, ужо выявіліся ў Тайландзе, ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, Ганконгу, Макао, Тайвані, В'етнаме, Сінгапуры, Францыі, Малайзіі, Непале і Аўстраліі.

Колькасць памерлых ад пнеўманіі пасля заражэння новым вірусам дасягнула 56. Агульная колькасць тых, хто заразіўся набліжаецца да 2 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках