29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Героі не паміраюць»: у Кіеве прайшоў марш памяці Міхаіла Жызнеўскага

6
«Героі не паміраюць»: у Кіеве прайшоў марш памяці Міхаіла Жызнеўскага
МІХАІЛ ЖЫЗНЕЎСКІ
ФОТА: UNIAN

Сёння - дзень нараджэння беларускага Героя Украіны.

З невялікага веча на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры Кіева пачалася акцыя ўшанавання памяці Героя Украіны, беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які стаў адной з першых ахвяр падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне ў 2013-2014 гадах, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізатарамі маршу памяці выступілі некалькі беларускіх і ўкраінскіх грамадскіх арганізацый - рух салідарнасці «Разам», Правы сектар, валанцёрскі рух «АУН», Міжнародны дабрачынны фонд «Валошка», УНСО, Міжнародны рух украінскіх суполак, Украінская нацыянальная рада ды іншыя.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Удзельнікі акцыі дзяліліся ўспамінамі пра Еўрамайдан ды іншых герояў Нябеснай сотні, якія загінулі ў выніку супрацьстаяння.

Упершыню на марш памяці Міхаіла Жызнеўскага прыйшоў вязень Крамля, адзін з лідараў УНА-УНСО Мікалай Карпюк, які неўзабаве пасля гібелі беларуса быў арыштаваны ў Расеі «за ўдзел у першай чачэнскай вайне». Асуджаны расейскім судом да 22,5 гадоў турмы, Мікалай Карпюк быў вызвалены летась у верасні ў рамках абмену зняволеных паміж Расеяй і Украінай.

«Міхаіл быў жыццярадасным чалавекам, заўсёды выпраменьваў энэргію дабра і радасці, нягледзячы на тое, што жыццё яго было складанае, яму давялося выехаць з Беларусі. Ён ніколі не звяртаў увагі на дробязі. Гэты чалавек быў мэтанакіраваны, апантаны ідэямі», - сказаў Мікалай Карпюк, успамінаючы Міхаіла Жызнеўскага.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У акцыі, санкцыянаванай гарадскімі ўладамі Кіева, удзельнічалі больш за 200 грамадзян. Пад сцягамі сваіх арганізацый яны прайшлі шэсцем тым жа маршрутам, як ў 2014 годзе ўдзельнікі акцый пратэсту праводзілі ў апошні шлях Міхаіла Жызнеўскага: ад Міхайлаўскага сабора, праз Сафійскі і Тэатральную плошчы, вуліцамі Хмяльніцкага, праз Хрэшчацік, майдан Незалежнасці да вуліцы Грушэўскага, дзе цяпер устаноўлены два памятныя знакі ў ягоную памяць.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

На працягу маршу ўдзельнікі выконвалі ўкраінскі гімн і патрыятычныя песні, крычалі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!».

На вуліцы Грушэўскага ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць Міхаіла Жызьневскага хвілінай маўчання.

Міхаіл Жызнеўскі браў удзел у акцыі пратэсту ў Кіеве з першых дзён - ён уваходзіў у самаабарону, якая ахоўвала Еўрамайдан. Беларус пасмяротна ўдастоены дзвюма вышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны - годнасцю і ордэнамі Героя Нябеснай сотні і Героя Украіны.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Адпаведныя ўказы падпісаў тагачасны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. І сёння ён згадаў пра Міхаіла Жызнеўскага ў адмысловым паведамленні на сваёй старонцы ў Facebook:

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся ў Беларусі, але ў 2013 годзе бясстрашна стаў плячом да пляча з украінцамі, каб абараняць ідэалы Свабоды і годнасці на Майдане. 22 студзеня 2014 года яго жыццё абарвала снайперская куля. Сёння яму споўнілася б 32 гады... Героі не паміраюць!».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках