23 лютага 2020, Нядзеля, 10:48
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Віцебску затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

8
У Віцебску затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

На Алеся Круткіна і Наталлю Спірыдонаву склалі пратаколы.

У панядзелак 27 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Алеся Круткіна і Наталля Спірыдонава даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак, якія з'явіліся раней у цэнтры горада, паведамляе тэлеграм-канал «Еўрапейскай Беларусі».

Як паведаміла Наталля Спірыдонава, на затрыманых склалі пратаколы паводле артыкула 17.1 КоАП. Пасля складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС актывістку адвезлі ў Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол паводле артыкула 23.14 КоАП.

Наталлю Спірыдонаву вызвалілі праз тры гадзіны пад падпіску ў сувязі з тым, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца маці-інвалід. Алесь Круткін пасля афармлення пратакола адпраўлены ў ІЧУ да суда. Пратакол паводле 17.1 КоАП быў складзены старэйшым інспектарам Кастрычніцкага РАУС маёрам міліцыі Васіленкам Юрыем Канстанцінавічам. Пратакол паводле 17.1 КоАП склаў старшы ўчастковы, маёр міліцыі Казлоўскі Уладзімір Анатольевіч.