7 траўня 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведнікаў «Паедзем паядзім» каля Курапатаў эвакуявалі з рэстарана

Наведнікаў «Паедзем паядзім» каля Курапатаў эвакуявалі з рэстарана

Прычына – паведамленне пра мінаванне.

Больш за 20 наведнікаў і блізу 10 супрацоўнікаў рэстарана «Паедзем паядзім» каля Курапатаў эвакуявалі праз пагрозу выбуху.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька.

«Сюды прыехала пажарная машына, два аўтамабілі міліцыі. Сказалі, што паступіў сігнал пра мінаванне рэстарана, і ўсіх з будынка выдалілі. Цяпер абследуюць будынак знутры. Пікетоўцаў не чапалі. Тут нас 8 актывістаў, сёння варту нясе змена Змітра Дашкевіча», – сказала Шапуцька.

Актывістка дадала, што не ведае, хто паведаміў у міліцыю пра нібыта мінаванне будынка рэстарана.

Ужо другі год актывісты розных апазіцыйных партый і арганізацый пікетуюць рэстаран «Паедзем паядзім» каля Курапатаў, дамагаючыся ягонага закрыцця. Актывісты мяркуюць, што рэстаран каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскага рэжыму супярэчыць прынцыпам маралі беларускага грамадства.

Пазней з паведамлення прэс-сакратара МУС стала вядома, што невядомы паведаміў таксама пра мінаванне рэстарана «Кушавель». Падазроных прадметаў нідзе не знайшлі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках