4 траўня 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Кітая паведамілі пра амаль 10 тысячаў выпадкаў заражэння каранавірусам

6
Улады Кітая паведамілі пра амаль 10 тысячаў выпадкаў заражэння каранавірусам

Пра першыя выпадкі інфекцыявання сёння паведамілі Вялікая Брытанія, Філіпіны і Індыя.

Улады КНР пацвердзілі інфармацыю пра амаль 10 тысячаў выпадкаў заражэння новым каранавірусам, у выніку распаўсюджання якога ў Кітаі ўжо загінулі 213 чалавек, паведамляе «Голас Амерыкі».

Вялікая Брытанія ў пятніцу паведаміла пра першы пацверджаны выпадак заражэння. «Мы можам пацвердзіць, што два пацыенты ў Англіі, якія з'яўляюцца чальцамі адной сям'і, заразіліся каранавірусам», – паведаміў Крыс Уіці, які ўзначальвае Нацыянальную службу аховы здароўя краіны. Паводле ягоных словаў, пацыенты ўжо атрымліваюць адпаведную медыцынскую дапамогу.

Улады Індыі і Філіпінаў таксама пацвердзілі першыя выпадкі захворвання, далучыўшыся да спісу краінаў, у якіх быў выяўлены каранавірус. У гэты спіс ужо ўваходзяць Аўстралія, Канада, Фінляндыя, Нямеччына, Ганконг, Японія, Непал, Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Тайланд, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і В'етнам.

Як паведамляе Бі-бі-сі, інфекцыю цяжка адсачыць і спыніць, бо толькі прыкладна адзін з пяці выпадкаў заражэння прыводзіць да «сур'ёзных сімптомаў». Гэта азначае, што людзі могуць распаўсюджваць інфекцыю, не ведаючы пра тое, што яны з'яўляюцца пераносчыкамі захворвання.

Доктар Нэнсі Месанье з Цэнтраў ЗША кантролю і прафілактыкі захворванняў кажа, што сімптомы прастуды і грыпу практычна аналагічныя каранавірусу, аднак галоўным чыннікам рызыкі застаецца наведванне правінцыі Хубэй у Кітаі ці цесны кантакт з людзьмі, якія там пабывалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках