21 траўня 2026, Чацвер, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явілася яркае відэа сыходу брытанскіх дэпутатаў з Еўрапарламента

14
У сеціве з'явілася яркае відэа сыходу брытанскіх дэпутатаў з Еўрапарламента

У ноч на 1 лютага Вялікая Брытанія афіцыйна пакіне Еўрапейскі звяз.

Пра гэта было пастаноўлена на рэферэндуме ў 2016 годзе. Такім чынам, брытанскія дэпутаты правялі сваё апошняе пасяджэнне ў Еўрапейскім парламенце, піша «Апостраф».

Развітанне дэпутатаў ад Вялікай Брытаніі атрымалася сапраўды маляўнічым: яны пакінулі залу ў выдатным настроі, а суправаджалася ўсе гукамі дуды.

Цікава, што Вялікая Брытанія была чальцом Еўрапейскага звязу з 1973 года.

Пасля выхаду са складу ЕЗ яна страціць права голасу ў яе інстытутах, а значыць брытанскія дэпутаты застануцца без мандатаў у Еўрапарламенце. А вось пытанне эканамічных стасункаў Вялікай Брытаніі ды ЕЗ павінна быць развязанае да канца года, а да гэтага часу будзе дзейнічаць пераходны перыяд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках