26 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі самую абароненую ад каранавіруса групу людзей

4
Навукоўцы назвалі самую абароненую ад каранавіруса групу людзей

Даследаванні правялі ў Даніі і Канадзе.

Дацкія навукоўцы назвалі найбольш абароненую ад COVID-19 групу крыві. Астатнія тры былі больш схільнымі гэтай інфекцыі.

Паводле вынікаў даследавання спецыялістаў, апублікаваных на партале MedicalXpress, найменшай рызыцы заражэння каранавіруснай інфекцыяй схільныя людзі з групай крыві AB0, то бок першай. Таксама ад групы крыві залежыць цяжар праходжання хваробы.

Сярод больш за 473 000 пратэставаных на COVID-19, менш за ўсё станоўчых вынікаў аказалася ў людзей менавіта з першай групай крыві, больш за ўсё ў A - другой, B - трэцяй і AB - чацвёртай.

Навукоўцы лічаць, што такая абароненасць першай групы тлумачыцца тым, што яна не ўтрымлівае антыгенаў эрытрацытаў, якія прапускаюць вірус у арганізм.

Другое даследаванне, праведзенае ў Канадзе, паказала, што другая і чацвёртая групы крыві павышаюць імавернасць ускладненняў, якія патрабуюць інтэнсіўнай тэрапіі, у тым ліку штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках