25 красавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызанская нядзеля: што адбывалася ў рэгіёнах

2
Партызанская нядзеля: што адбывалася ў рэгіёнах

Сцяг на наваградскім замку, карагоды ў Жабінцы.

Падзеі нядзелі - у аглядзе «Салідарнасці».

18 кастрычніка ў Менску ды іншых гарадох Беларусі праходзяць традыцыйныя апошнія месяцы нядзельныя маршы. Прапануем агляд падзей у рэгіёнах.

Берасце

Як паведамляе берасцейскі рэсурс «Бінокль», у горадзе сёння былі заўважаныя ланцугі салідарнасці, а таксама шэсце. Акцыі суправаджаюцца затрыманнямі, але людзі пры гэтым усё адно збіраюцца ў калону і працягваюць шэсце.

Сярод затрыманых - мясцовыя журналісты Максім Хлябец і Раман Чмель.

Віцебск

У Віцебску людзі сталі ў ланцуг салідарнасці, міліцыянты затрымалі некалькі чалавек.

Гомель

У Гомелі міліцыянты не давалі людзям сабрацца ў гурты. Як паведамляюць «Сильные новости», супрацоўнікі ОМОН адвольна затрымлівалі людзей, якія пахаджалі па вуліцах. Гомельцы шпацыравалі з кветкамі і пад бел-чырвона-белымі парасонамі.

Гародня

У Гародні ў цэнтры места ў нядзелю была сцягнутая спецыяльная тэхніка, паведамляе Авто Гродно. Людзі збіраліся на вуліцы Савецкай, якую міліцыянты перацялі з боку вуліцы Ажэшкі. Было дастаткова людна; як паведамляюць мясцовыя журналісты, абышлося без затрыманняў.

Магілёў

Магілёў адзначыўся адзінкавымі акцыямі. У цэнтры места да пачатку маршу былі заўважаныя аўтазакі.

Наваградак

У Наваградку на вежы замка ў нядзелю з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

- Нас шмат, чалавек 60. Забіралі па адным. Потым на плошчу прыехала чалавек 50 міліцыі і начальнік загадаў браць усіх. Хто паспеў - разбегліся, затрымалі чалавек 5, - напісалі чытачы «Нашай Нівы» з Наваградка.

Жабінка

Сотня тутэйшых жыхароў вадзіла карагоды пад «Ваяроў святла».

Светлагорск

Міліцыя затрымала 8 чалавек на нядзельнай акцыі, паведамляюць «Сильные новости».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках